Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бето́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.

|| ж. бето́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

бефстро́ганаў, нескл., м.

Страва, прыгатаваная з невялікіх кавалачкаў мяса, тушаных у соусе.

бешме́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Верхняя доўгая мужчынская вопратка ў некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі.

бёрда, -а, мн. -ы, -аў, н.

Прылада ў ткацкім станку з тонкіх пласцінак для прыбівання ўточнай ніткі.

бзік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Дзівацтва, капрыз.

Гэты чалавек з бзікам.

бзык, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у час палету; гудзенне.

Б. камароў.

бзы́каць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых).

|| аднакр. бзы́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не.

|| наз. бзы́канне, -я, н.

бібліёграф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне бібліяграфіі (у 1 знач.).

Бі́блія, -і, ж. (з вялікай літары).

Збор кананізаваных свяшчэнных кніг іўдзейскай і хрысціянскай рэлігій.

|| прым. бібле́йскі, -ая, -ае.

Біблейскае паданне.

бібліягра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Навуковае сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце.

2. Спіс кніг і артыкулаў па якім-н. пытанні, прадмеце.

Б. па гісторыі.

|| прым. бібліяграфі́чны, -ая, -ае.