Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пратако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент з запісам усяго, што адбывалася на пасяджэнні, сходзе, допыце.

П. сходу.

П. допыту.

2. Дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце.

П. анатаміравання трупа.

3. Акт аб парушэнні грамадскага парадку.

Скласці п. на хулігана.

4. Адзін з відаў міжнародных пагадненняў (спец.).

Дыпламатычны пратакол (спец.) — сукупнасць правіл, якія датычацца ажыццяўлення розных дыпламатычных актаў.

|| прым. пратако́льны, -ая, -ае.

прата́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля.

|| памянш. прата́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

пратапла́зма, -ы, ж. (спец.).

Асноўнае рэчыва клеткі жывёльнага і расліннага арганізма.

|| прым. пратапла́зменны, -ая, -ае.

пратапо́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.) Тое, што і протаіерэй.

|| прым. пратапо́пскі, -ая, -ае.

пратапта́ць, -апчу́, -о́пчаш, -о́пча; -апчы́; -апта́ны; зак., што.

1. Утварыць, пракласці частай хадзьбой.

П. сцежку.

2. Працерці хадзьбой; пранасіць да дзірак.

П. падэшвы.

|| незак. прато́птваць, -аю, -аеш, -ае.

пратара́ніць гл. тараніць.

пратара́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і тараніць (у 2 знач.).

пратаргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; зак. (разм.).

1. Панесці страты або разарыцца пры няўдалым гандлі.

2. Правесці які-н. час таргуючыся.

пратары́ць, -тару́, -то́рыш, -то́рыць; -то́раны; зак., што.

Пракласці хадзьбой, яздой, зрабіць наезджаным, добра вядомым.

П. шлях, дарогу.

Юрый Гагарын пратарыў (перан.) дарогу ў космас.

|| незак. прато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

прататы́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Першапачатковы ўзор, правобраз, пераважна сапраўдная асоба як крыніца для стварэння літаратурнага вобраза, героя.

П. дзеда Талаша.