Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасяка́ць¹ гл. прасячы.

прасяка́ць² гл. прасякнуць.

прася́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нуўся, -нулася; -ніся; зак., чым.

Пранікнуцца, напоўніцца якім-н. пачуццём, перакананнем, ідэяй.

П. пачуццём адказнасці.

|| незак. прасяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прася́кнуць, -ну, -неш, -не; -нуў, -нула; -ні; -нуты; зак.

1. Пранікнуць куды-н. праз што-н.

Цемра імкнулася п. усюды.

2. перан., што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.). Напоўніць якім-н. пачуццём, ідэяй.

Верш прасякнуты пафасам гуманізму.

|| незак. прасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прасякне́нне, -я, н. (да 2 знач.).

прася́нішча, -а, н.

Поле, на якім расло проса.

прася́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялічкая птушка сямейства аўсянкавых.

прасяны́ гл. проса.

прасячы́ і прасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., што.

1. Секучы, зрабіць навылётную адтуліну ў чым-н.

П. акно.

П. палонку.

2. Прабіць, сцябаючы або ўдараючы вострым.

П. пугай скуру.

П. бот сякерай.

3. Зрабіць праход, праезд у чым-н. пры дапамозе інструментаў, прылад.

П. дарогу ў гарах.

|| незак. прасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прасяка́нне, -я, н.

прата... (гл. прота...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «прота...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: пратапоп, прататып.

пратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (кніжн.).

Складаць пратакол (у 1—3 знач.).

|| зак. запратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.