Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прастрэ́львацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Быць адкрытым для абстрэлу.

Пазіцыі прастрэльваюцца з вышыні.

прастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прастрэліць.

2. што. Мець магчымасць абстрэльваць які-н. участак поўнасцю, на ўсёй прасторы яго.

П. пазіцыі праціўніка.

прасту́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма.

Пабойвацца прастуды.

|| прым. прасту́дны, -ая, -ае.

прастудзі́цца, -уджу́ся, -у́дзішся, -у́дзіцца; зак.

Захварэць ад прастуды.

П. ў дарозе.

|| незак. прасту́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прастудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак., каго-што.

Прастудай выклікаць хваробу, захворванне.

П. дзяцей.

П. вуха.

|| незак. прасту́джваць, -аю, -аеш, -ае.

прасту́длівы, -ая, -ае (разм.).

Які лёгка прастуджваецца.

прасту́дны гл. прастуда.

прасту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).

П. хвораму грудзі.

|| незак. прасту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасту́кванне, -я, н.

прастыту́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая займаецца прастытуцыяй.

Палітычная п. (перан.: аб прадажным, беспрынцыповым палітыку; пагард.).

прастыту́цыя, -і, ж.

Продаж жанчынамі свайго цела з мэтай здабывання сродкаў для існавання, а таксама з мэтай асабістага ўзбагачэння.