Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасто́ра, -ы, ж.

1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

П. і час.

2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

Нябесная п.

3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасто́равы, -ая, -ае.

прасто́рны, -ая, -ае.

Свабодны, не цесны.

Прасторная хата.

Прасторная сукенка.

прастраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Правесці які-н. час у стральбе.

прастра́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Прыгнечаны стан, поўная абыякавасць да наваколля.

Упасць у прастрацыю.

прастрачы́ць гл. страчыць.

прастро́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і страчыць (у 1 знач.).

праструга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Выстругаць паглыбленне, паз у чым-н.

П. дошку.

2. Правесці які-н. час стругаючы.

|| незак. прастру́гваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

прастры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла; -рыжы́; -ры́жаны; зак.

1. што. Выстрыгчы падоўжную паласу на чым-н.

2. каго-што. Правесці які-н. час, займаючыся стрыжкай чаго-н.

|| незак. прастрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

прастрэ́л, -у, м. (разм.).

Прастудная хвароба — востры боль, ламота, калаццё ў паясніцы і іншых частках цела.

прастрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Страляючы, прабіць наскрозь.

П. руку.

|| незак. прастрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прастрэ́льванне, -я, н.