Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заканапа́ціць гл. канапаціць.

закансервава́ць гл. кансерваваць.

заканспектава́ць гл. канспектаваць.

заканспірава́ць гл. канспіраваць.

закантрактава́ць гл. кантрактаваць.

закану́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

Прымасціцца ў заканурку.

Абшукаць усе закануркі.

зака́нчвацца гл. закончыцца.

зака́нчваць гл. закончыць.

заканчэ́нне, -я, н.

Завяршэнне, канец чаго-н.

З. школы.

З. тэрміну дагавору.

З. рамана.

закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. капацца.

2. Закапаць частку свайго цела ў што-н.; засыпаць сябе чым-н.

З. ў сена.

З. ў кнігі, у работу (перан.: цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. зако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).