Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Зрабіць вядомым, славутым.

Гераічныя пералёты праславілі савецкіх лётчыкаў.

|| незак. праслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. праслаўле́нне, -я, н.

праславу́ты, -ая, -ае (іран.).

Шырока вядомы, які нашумеў.

Праславутыя лятаючыя талеркі.

|| наз. праславу́тасць, -і, ж.

праслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -ло́ены; зак., што чым.

Пракласці слаямі чаго-н.

П. пірожнае крэмам.

|| незак. прасло́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасло́йванне, -я, н. і прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

|| прым. прасло́ечны, -ая, -ае.

прасле́давацель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто праследуе каго-н.

|| ж. прасле́давацельніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

прасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; зак.

1. каго (што). Гнацца за кім-н., каб дагнаць, знішчыць.

П. звера.

П. ворага.

2. каго-што. Учыняць ганенні, прыгнятаць.

П. перадавых дзеячаў культуры.

|| наз. прасле́даванне, -я, н.

праслізну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. Прайсці непрыметна куды-н. (разм.).

П. у дзверы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв). Слізгаючыся, прайсці, праскочыць праз што-н., паміж чым-н.

Некалькі зярнят праслізнула праз пальцы.

|| незак. праслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

1. гл. праслаіць.

2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.

3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

Сацыяльная п.

праслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.

Прабыць які-н. час служачы, у дзеянні, карыстанні.

П. пятнаццаць гадоў.

Боты праслужылі тры сезоны.

праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. слухаць.

2. каго-што. Выслухаць ад пачатку да канца.

П. оперу. П. курс лекцый.

3. каго-што. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).

П. лёгкія.

4. што. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).

Баяцца, каб не п. галоўнае.

5. Выведаць па чутках, размовах.

П. аб прыездзе артыстаў.

6. каго-што. Правесці які-н. час слухаючы.

|| незак. праслу́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслу́хванне, -я, н. і праслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслухо́ўванне, -я, н.

праслязі́цца, -яжу́ся, -язі́шся, -язі́цца; -язі́мся, -езіце́ся, -язя́цца; зак.

Заплакаць ад прыліву пачуццяў.

П. пры развітанні.