Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасі́ць, прашу́, про́сіш, про́сіць; незак.

1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

П. дапамогі. П. літасці.

2. каго (што), за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

П. за таварыша.

3. каго (што). Запрашаць, зваць.

П. гасцей за стол.

4. што. Назначаць цану (разм.).

Колькі просіш за хату? (якая цана?).

5. што і без дап. Жабраваць (уст.).

П. міласціну.

|| зак. папрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць (да 1—3 знач.).

праскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Прабегчы, праехаць наўскач, скачкамі якую-н. адлегласць, цераз што-н. або мінуўшы што-н.

Праскакалі коннікі.

2. Правесці які-н. час скачучы.

праска́кваць гл. праскочыць.

прасква́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Стаць гатовым у выніку скварання.

Сала праскварылася.

|| незак. прасква́рвацца, -аецца.

прасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Скварачы, давесці да гатоўнасці.

П. сала.

2. Правесці які-н. час, скварачы што-н.

За дзесяць мінут праскварыла сала.

|| незак. прасква́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

праскланя́ць гл. скланяць.

праско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. што. Хутка прабегчы міма чаго-н.

Каля нас праскочылі дзеці.

Поезд праскочыў паўстанак.

2. Пранікнуць, хутка прабрацца куды-н. праз якія-н. перашкоды (разм.).

П. у дзверы.

3. Лёгка прайсці, упасці праз якую-н. адтуліну

Манета праскочыла ў шчыліну.

|| незак. праска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

праскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі; -рэ́бены; зак., што.

Скрабучы, зрабіць у чым-н. адтуліну

Мышы праскрэблі падлогу.

|| незак. праскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і праскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

пра́сла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Частка агароджы ад слупа да слупа.

|| прым. пра́славы, -ая, -ае.

прасла́біць гл. слабіць.