Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праро́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У рэлігіі: тлумачальнік волі багоў; прадказальнік будучыні.

|| ж. праро́чыца, -ы, мн. -ы, -чыц (уст.).

|| прым. праро́чы, -ая, -ае і праро́цкі, -ая, -ае.

праро́слы, -ая, -ае.

Які прарос, пусціў расток.

Прарослае насенне.

праро́цкі, -ая, -ае.

Тое, што і прарочы.

праро́цтва, -а, н. (кніжн.).

Тое, што і прадказанне (у 2 знач.).

праро́чы, -ая, -ае.

1. гл. прарок.

2. Які змяшчае прадказанне, прадбачанне будучыні (кніжн.).

П. сон.

праро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Прадказваць, прадракаць.

Яму некалі прарочылі вялікую будучыню.

|| зак. напраро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

праро́шчваць гл. прарасціць.

прарыва́цца¹ гл. прарвацца.

прарыва́цца² гл. прарыцца.

прарыва́ць¹ гл. прарваць.