Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

багамо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які многа моліцца, ажыццяўляе багамолле.

2. Драпежнае насякомае атрада тараканападобных з прыстасаванымі для хапання пярэднімі канечнасцямі.

|| ж. багамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 1 знач.).

багамо́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Тое, што і багамол (у 1 знач.).

|| ж. багамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. багамо́льны, -ая, -ае.

багамо́лле, -я, н.

Паломніцтва набожных людзей у святыя мясціны.

Адправіцца на багамолле.

багара́, -ы́, ж., зб.

Землі ў зонах арашальнага земляробства, дзе культуры апрацоўваюць без паліву, а таксама пасевы на іх.

|| прым. бага́рны, -ая, -ае.

Багарнае земляробства.

Багаро́дзіца, -ы, ж. (з вялікай літары).

У хрысціянскай рэлігіі: Маці Божая, маці Хрыста.

Прасвятая Багародзіца.

багасло́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі (уст.).

|| прым. багасло́ўскі, -ая, -ае.

багасло́ўе, -я, н.

Царкоўнае вучэнне пра Бога і догматы рэлігіі.

|| прым. багасло́ўскі, -ая, -ае.

Багаслоўскія кнігі.

бага́ты, -ая, -ае; багаце́йшы.

1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны.

Б. чалавек.

Б. (наз.) беднага не разумее.

2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

Б. ўлоў.

Б. край.

3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

Б. касцюм.

4. перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

Багатая натура.

багаты́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

багаце́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і багатыр.

Прагны б.

|| ж. багаце́йка, -і, мн. -і, -е́ек.