Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прапашны́, -а́я, -о́е.

Які сеецца радамі, з шырокімі міжрадцзямі для зручнай апрацоўкі.

Прапашныя культуры.

прапа́шчы, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, які нельга вярнуць, атрымаць назад.

Прапашчыя грошы.

2. Безнадзейны, ні да чаго не прыгодны.

Прапашчая справа. П. чалавек.

прапедэ́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Папярэдні курс ведаў пра што-н.

|| прым. прапедэўты́чны, -ая, -ае.

П. курс (даступны).

прапе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, аэрасаней: паветраны вінт¹.

|| прым. прапе́лерны, -ая, -ае.

прапе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Многа насыпаць перцу, насыціць перцам.

|| незак. прапе́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

прапе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́ў, -пе́ла; -пе́й; зак.

1. гл. пець.

2. што. Страціць ад спявання (голас; разм.).

П. свой голас.

3. што і без дап. Правесці які-н. час, займаючыся спяваннем.

П. увесь вечар.

прапіва́цца гл. прапіцца.

прапіва́ць гл. прапіць.

прапілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Разрэзаць пілой да пэўнай мяжы або выразаць пілой.

П. дрэва да сярэдзіны. П. праём для акна.

2. Правесці які-н. час пілуючы.

|| незак. прапіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. прапіло́ўванне, -я, н.

прапіса́цца, -ішу́ся, -ішашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак.

Аформіць афіцыйным запісам сваё пражыванне дзе-н.

|| незак. прапі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прапі́ска, -і, ДМ -пісцы, ж.