Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прамярза́нне гл. прамерзнуць.

прамярза́ць гл. прамерзнуць.

прамята́ць гл. прамесці.

прамя́цца, -мну́ся, -мне́шся, -мне́цца; -мнёмся, -мняце́ся, -мну́цца; -мніся; зак. (разм.).

Прывесці сябе ў бадзёры стан, рухаючыся, прагульваючыся, размяцца.

|| незак. праміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прамі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

прамя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́, -мну́ць; -мні; -мя́ты; зак., каго-што (разм.).

Даць размяцца, рухам прывесці ў нармальны стан (пасля ляжання, стаяння і пад.).

П. коней. П. ногі.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прамі́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

прамяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Добра размяшаць.

П. вуголле ў печы.

2. Правесці які-н. час, мяшаючы што-н.

|| незак. праме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

пранасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́сіцца; зак.

1. Прабыць у носцы які-н. час.

Боты пранасіліся доўга.

2. Знасіцца да дзірак.

Пінжак пранасіўся на локцях.

|| незак. прано́швацца, -аецца (да 2 знач.).

пранасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.

1. каго-што. Правесці які-н. час, носячы каго-, што-н. або ўжываючы ў носцы што-н.

2. што. Знасіць да дзірак.

П. падэшвы наскрозь.

|| незак. прано́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

пране́сці, -ясу́, -ясе́ш, -ясе́; -ясём, -есяце́, -ясу́ць; -ёс, -е́сла; -ясі; -е́сены; зак.

1. каго-што. Несучы каго-, што-н., прайсці (якую-н. адлегласць, на працягу якога-н. часу).

П. груз на сабе ўсю дарогу.

2. каго-што. Несучы, прайсці з кім-, чым-н. міма каго-, чаго-н.

П. сцяг міма трыбуны.

П. праз усё жыццё што-н. (перан.: на ўсё жыццё захаваць у свядомасці; кніжн.).

3. перан., безас., што. Пра небяспеку, бяду: мінуць (разм.).

Думаў, бацькі будуць лаяцца, аж пранесла.

Бяду пранесла.

4. каго-што. Унесці, даставіць куды-н. несучы.

П. шафу праз дзверы.

5. безас., каго (што). Тое, што і праслабіць (разм.).

Ад кіслых ягад можа п.

|| незак. прано́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць.

|| наз. прано́с, -у, м. (да 1 знач.).

|| прым. прано́сны, -ая, -ае (да 5 знач.).

пране́сціся, -ясу́ся, -ясе́шся, -ясе́цца; -ясёмся, -есяце́ся, -ясу́цца; -ёсся, -е́слася; -ясіся; зак.

1. Хутка праехаць, прабегчы і пад. куды-н. або міма каго-, чаго-н.

Міма нас пранеслася легкавая машына.

Маланкай пранеслася здагадка (перан.: імгненна ўзнікла, прамільгнула).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка прайсці, мінуць.

Дзяцінства пранеслася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка распаўсюдзіцца.

Хутка пранеслася чутка.

|| незак. прано́сіцца, -о́шуся, -о́сішся, -о́сіцца.