Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праму́дры, -ая, -ае (уст.).

Поўны прамудрасці (у 1 знач.).

П. стары.

праму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Правесці ў мучэннях які-н. час.

Ноч прамучыўся з зубамі.

праму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Падвергнуць мучэнням на працягу якога-н. часу.

прамча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак.

1. Праехаць (у 1 знач.) вельмі хутка.

Прамчалася машына.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка мінуць, прайсці (разм.).

Прамчаліся летнія месяцы.

прамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

Тое, што і прамчацца (у 1 знач.).

Прамчаў матацыкліст.

прамы́, -а́я, -о́е.

1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.

Прамая дарога.

Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).

2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.

Прамыя зносіны.

Гаварыць па прамым провадзе.

3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.

Прамыя выбары.

П. падатак.

Прамыя ўказанні.

У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).

4. Яўны, адкрыты.

П. выклік.

5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.

П. чалавек.

П. адказ.

6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.

Прамая прапарцыянальнасць.

Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.

Прамы вугал — вугал у 90°.

|| наз. прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) і прамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).

Прамізна тунэля.

Прамата характару.

прамы́віна, -ы, мн. -ы, -він, ж. і прамы́іна, -ы, мн. -ы, -мы́ін, ж.

Упадзіна ў зямлі, размытай ліўнем, плынню вады.

прамы́каць гл. мыкаць.

прамыславі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які займаецца промыслам (у 1 і 2 знач.), паляўнічы (у 1 і 2 знач.).

2. Чалавек, які працуе на промыслах (у 4 знач.).

прамысло́васць, -і, ж.

Галіна гаспадаркі — прадпрыемствы, перапрацоўчая сыравіна або нетры для распрацоўкі.

Здабываючая п.

Апрацоўчая п.

Хімічная п.

|| прым. прамысло́вы, -ая, -ае.

Прамысловыя тавары.

П. патэнцыял краіны.