дво́е, дваі́х, дваі́м, дваі́мі, ліч. зб.
Два.
Ужыв.:
а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.
Засталося д. сірот;
б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.
Нас было д.;
в) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот.
Бегае д. парасят.
Д. дзяцей;
г) з множналікавымі назоўнікамі.
Д. саней.
Д. нажніц.
Д. акуляраў.
Д. штаноў.
Д. сутак;
д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.
Д. ботаў.
Д. рукавіц.
Абуць д. панчох;
е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.
Сядзелі д.: хлопец і дзяўчына.
◊
На сваіх дваіх (разм., жарт.) — пехатой.
За дваіх (працаваць, есці і пад.) — так, як могуць двое.
двое... (а таксама двая...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. два, двайны, напр., двоеўладдзе.
двоеўла́ддзе, -я, н.
Адначасовае існаванне дзвюх улад у адной краіне, арганізацыі і пад.
|| прым. двоеўла́дны, -ая, -ае.
дво́ечнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Вучань, які часта атрымлівае нездавальняючыя адзнакі.
|| ж. дво́ечніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
дво́йка, -і, ДМ дво́йцы, мн. -і, дво́ек, ж.
1. Лічба
2.
2. Група з двух чалавек або двух аднародных прадметаў.
3. Нездавальняючая школьная адзнака.
4. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 2.
двор¹, двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.
1. Участак зямлі пры доме, хаце паміж гаспадарчымі будынкамі.
Выйсці з хаты на д.
2. Сялянскі дом з усімі будынкамі каля яго; асобная сялянская гаспадарка.
Вёска на сорак двароў.
3. Маёнтак (гіст.).
Панскі д.
4. Гаспадарчы цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства.
Жывёльны д.
Птушыны д.
○
Манетны двор — дзяржаўнае прадпрыемства, дзе адбываецца чаканка манет і вырабляюцца ордэны, медалі і інш.
Заезны двор — памяшканне пры дарозе для начлегу з месцам для коней.
◊
На дварэ — на адкрытым паветры, не ў хаце.
Ні кала ні двара ў каго (разм.) — няма нічога.
двор², двара́, мн. двары́, дваро́ў, м.
У манархічных краінах: манарх і яго прыбліжаныя.
Царскі д.
Быць пры двары.
дво́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома.
2. Прыстасаванне для механічнага ачышчэння ветравога шкла ў машыне ад снегу, вільгаці, пылу і інш.
|| ж. дво́рнічыха, -і, ДМ -чысе, мн. -і, -чых (да 1 знач.; разм.).
|| прым. дво́рніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
дво́рніцкая, -ай, мн. -ія, -іх, ж.
Памяшканне для дворніка.