Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пракарпа́цца гл. пракорпацца.

пракарэкці́раваць гл. карэкціраваць.

пракасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак., што.

1. Выкасіць вузкую паласу пасярод чаго-н.

П. дарожку.

2. Правесці які-н. час у касьбе.

Пракасілі да абеду.

|| незак. прако́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. прако́шванне, -я, н.

|| прым. прако́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

прака́т¹, -у, Ма́це, м.

1. Тое, што і пракатка.

П. рэек.

2. Металічныя вырабы пэўнага профілю, атрыманыя шляхам пракаткі.

Выпуск пракату.

|| прым. прака́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

прака́т², -у, Ма́це, м.

Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за плату, а таксама само карыстанне.

Плаціць за п. каляскі.

Бюро пракату.

|| прым. прака́тны, -ая, -ае.

праката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Тое, што і пракаціцца (у 3 знач.).

П. на машыне.

2. Пакатацца на працягу якога-н. часу.

П. на санках цэлы дзень.

праката́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (спец.).

Падвергнуць пракатцы.

П. жалеза.

|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае.

праката́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што).

1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).

2. Пакатаць які-н. час.

П. дзве гадзіны дзяцей на лодцы.

|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

прака́тваць гл. пракатаць¹-2 і пракаціць.

прака́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Гарачая апрацоўка металу шляхам абціскання паміж вярчальнымі валамі ў асобных станах для надання яму патрэбнай формы, профілю.

П. труб.

|| прым. прака́тны, -ая, -ае.

П. стан.