Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

празя́бнуць, -ну, -неш, -не; -зя́б, -бла; зак.

Моцна азябнуць.

П. на холадзе.

празява́ць гл. зяваць.

праілюстрава́ць гл. ілюстраваць.

праінструктава́ць гл. інструктаваць.

праінтэрв’юі́раваць гл. інтэрв’юіраваць.

праінфармава́ць гл. інфармаваць.

праіснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -ну́й; зак.

Пражыць, прабыць які-н. час.

На такую зарплату можна п.

Старыя парадкі доўга не праіснуюць.

прайгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ешся; зак.

Апынуцца ў пройгрышы, прайграць у азартныя гульні многа грошай.

|| незак. прайграва́цца, -раю́ся, -рае́шся, -рае́цца; -раёмся, -раяце́ся, -раю́цца.

прайгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і без дап. Пацярпець няўдачу ў гульні, спаборніцтве, спрэчцы і пад.

П. матч.

П. у спрэчцы.

2. што. Пазбавіцца чаго-н. у выніку азартнай гульні; прагуляць.

П. грошы.

3. што і без дап. Сыграць, выканаць.

П. пласцінку.

Аркестр прайграў уверцюру.

4. Правесці які-н. час, іграючы на чым-н.

П. дзве гадзіны на раялі.

|| незак. прайграва́ць, -раю́, -рае́ш, -рае́; -раём, -раяце́, -раю́ць (да 1—3 знач.).

прайдзісве́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Пранырлівы, хітры чалавек, прайдоха.