Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пра́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; незак.

Падвяргацца пражанню.

Боб пражыцца.

|| зак. спра́жыцца, -ыцца.

пражы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; -жы́ўся, -жыла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Растраціўшы, пражыўшы ўсе свае грошы, застацца без сродкаў.

П. за адпачынак.

|| незак. пражыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

пражыццё, -я́, н.

У выразе: на пражыццё — тое, што і на пражытак (гл. пражытак).

пра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем.

П. арэхі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Моцна пячы (пра сонца, полымя і пад.).

Цэлы дзень пражыла сонца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго і без дап., перан. Мучыць, выклікаць смагу.

Яго пражыла смага.

|| зак. спра́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. пра́жанне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

пражы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ў -жыла́, -ло́; -жыві; -жы́ты; зак.

1. Прабыць жывым, праіснаваць які-н. час.

П. дзевяноста шэсць гадоў.

2. Правесці некаторы час, жывучы дзе-н. ці якім-н. чынам.

П. сем гадоў на Далёкім Усходзе.

3. што. Патраціць на існаванне.

П. усе грошы.

|| незак. пражыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 знач.).

пражэ́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. План на будучае (уст.).

2. Нездзяйсняльны праект (у 3 знач.; іран.).

Строіць пражэкты.

пражэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор з крывалінейнымі люстрамі, які пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку.

|| прым. пражэ́ктарны, -ая, -ае.

пражэктары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў м.

Спецыяліст па рабоце з пражэктарамі.

пражэкцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца пражэкцёрствам.

|| ж. пражэкцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. пражэкцёрскі, -ая, -ае.

пражэкцёрства, -а, н.

Захапленне нездзяйсняльнымі праектамі (у 3 знач.).

Марнае п.