праектава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.
1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.).
П. завод.
П. дарогу.
2. таксама з інф. Мець намер, намячаць.
П. пабудаваць новы млын.
|| зак. спраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.) і запраектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 2 знач.).
|| наз. праектава́нне, -я, н. і (да 1 знач.) праекціро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. праекціро́вачны, -ая, -ае (паводле 1 знач.).
праектава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., што (спец.).
Чарціць або перадаваць праекцыю.
|| наз. праектава́нне, -я, н.
праекта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто складае праект (у 1 знач.), аўтар праекта (у 1 знач.).
прае́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.
праекціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па праекціроўцы.
|| ж. праекціро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
прае́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).
1. Адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.
2. Перадача на экран відарысаў.
|| прым. праекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.) і праекцы́йны, -ая, -ае.
Праектыўная геаметрыя (раздзел геаметрыі). Праекцыйны ліхтар.
прае́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Абазвацца енкам.
Хворы праенчыў.
2. што і без дап. Сказаць з енкам.
Піць! — праенчыў ранены.
3. Правесці які-н. час у енках.
Увесь вечар праенчыў.
прае́сці, -е́м, -ясі, -е́сць; -ядзім, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак., што.
Грызучы, пракусваючы ці раз’ядаючы, зрабіць дзірку, адтуліну, разбурыць.
Мыш праела дзірку ў скрынцы.
Іржа праела вядро.
2. Патраціць на ежу.
П. многа грошай.
|| незак. праяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прае́хацца, -е́дуся, -е́дзешся, -е́дзецца; -е́дзься; зак. (разм.).
1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або, слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.
П. па лёдзе.
2. са словамі «па кім-н.», «па чыім-н. адрасе» і пад. З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).
|| незак. праязджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
прае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.
1. што. Перамяшчаючыся на чым-н., мінуць, пераадолець якую-н. прастору.
П. плошчу.
П. міма станцыі.
П. пяць кіламетраў.
2. што. Не спыніцца, не сысці там, дзе было трэба.
П. сваю станцыю.
3. Правесці ў дарозе які-н. час.
П. восем гадзін.
4. Тое, што і праехацца (у 1 знач.).
Эх, добра п. па роўнай дарозе на веласіпедзе.
|| незак. праязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).
|| наз. прае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).