бескане́чнасць, -і,
Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную.
бескане́чнасць, -і,
Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную.
бескантро́льны, -ая, -ае.
Які нікім не кантралюецца.
||
бесканфлі́ктны, -ая, -ае.
Пазбаўлены канфлікту (канфліктаў).
||
бескары́слівы, -ая, -ае.
Які не звязаны з асабістай выгадай.
||
бескары́сны, -ая, -ае.
Які не прыносіць ніякай карысці; дарэмны.
||
бескасцёвы, -ая, -ае.
Які не мае касцяка, касцей.
бескватэ́рны, -ая, -ае.
Які не мае кватэры.
бесклапо́тны, -ая, -ае.
Які не праяўляе клопату, турбот пра свае справы, паводзіны
||
бескульту́р’е, -я,
Тое, што і бескультурнасць.
бескульту́рнасць, -і,
Адсутнасць усякай культуры.