прадрака́нне, -я, н. (кніжн.).
1. гл. прадрачы.
2. мн. -і, -яў. Прадказанне, прароцтва, тое, што прадракаюць.
Прадраканні не заўсёды збываюцца.
прадра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; -дра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак.
Шкарпэткі прадраліся.
2. Прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што-н.
П. праз гушчар.
|| незак. прадзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
прадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -дра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак., што.
1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.
П. рукавы на локцях.
2. Прарваць чым-н. вострым.
П. страху.
◊
Вочы прадраць (разм., груб.) — прачнуцца.
|| незак. прадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прадрачы́, -раку́, -рачэ́ш, -рачэ́; -рачо́м, -рачаце́, -раку́ць; -ро́к, -ракла́, -ло́; -рачы́; -рачо́ны; зак., што (кніжн.).
Наперад прадказаць тое, што будзе, адбудзецца.
|| незак. прадрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прадрашы́ць, -ашу́, -э́шыш, -э́шыць; -ашо́ны; зак., што.
Рашыць наперад.
П. пытанне.
|| незак. прадраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прадрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.
Правесці які-н. час друкуючы.
Давялося п. дзве гадзіны.
прадста́віцца, -та́ўлюся, -та́вішся, -та́віцца; зак.
1. каму і без дап. Назваць сябе, знаёмячыся з кім-н.
П. прысутным.
2. Уявіцца, паказацца.
Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, надарыцца.
Прадставіўся зручны выпадак.
|| незак. прадстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. прадстаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
прадста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. каго-што, каму. Даставіць, паказаць, прад’явіць.
П. дакументы. П. доказы.
2. каго (што) і каму. Пазнаёміць з кім-н.
П. новага выкладчыка педагагічнаму савету.
3. каго (што) і да чаго. Прызнаўшы дастойным чаго-н., хадайнічаць аб чым-н. (аб павышэнні, узнагародзе і пад.).
П. да ўзнагароды.
|| незак. прадстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. прадстаўле́нне, -я, н.
прадстаўле́нне, -я, н.
1. гл. прадставіцца, прадставіць.
2. мн. -і, -яў. Пісьмовая заява з прапановай аб чым-н. (афіц.).
П. аб пераводзе на новую пасаду.
прадста́ўлены, -ая, -ае.
Які мае прадстаўнікоў (у 1 знач.) дзе-н.
На форуме прадстаўлены многія краіны.