Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадо́ўжыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Працягнуць якое-н. дзеянне; вярнуцца (пасля перапынку) да пачатага.

П. следства.

П. сход.

2. Зрабіць больш працяглым у часе; павялічыць.

П. адпачынак.

П. свой род.

|| незак. прадаўжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадаўжэ́нне, -я, н.

прадпасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тое, што і перадумова.

2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

прадпіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Пісьмовае распараджэнне, загад (афіц.).

Тэрміновае п.

2. Указанне захоўваць што-н. (кніжн.).

П. ўрача.

прадпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., каму што і з інф.

1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіц.).

П. выехаць.

2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжн.).

П. строгую дыету.

|| незак. прадпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

прадпрые́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Тое, што і прадпрымальнік.

|| прым. прадпрые́мніцкі, -ая, -ае.

прадпрые́млівы, -ая, -ае.

Тое, што і прадпрымальны.

|| наз. прадпрые́млівасць, -і, ж.

прадпрые́мства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Вытворчая ці гандлёвая ўстанова.

Прадпрыемствы горада.

2. Задуманая кім-н. камерцыйная справа.

Цікавае і выгаднае п.

прадпрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак.

Буйны п.

|| ж. прадпрыма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прадпрыма́льніцкі, -ая, -ае.

прадпрыма́льны, -ая, -ае.

Які ўмее арганізаваць, зрабіць што-н. у патрэбны момант, знаходлівы і практычны.

П. чалавек.

|| наз. прадпрыма́льнасць, -і, ж.

прадрака́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто прадракае, прадказвае што-н. наперад.

|| ж. прадрака́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.