Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прадзяўбці́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бе́цца; зак.

Пра птушаня: прадзёўбшы шалупайку, выбрацца з яйца.

|| незак. прадзёўбвацца, -аецца.

прадказа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які прадказвае, прадбачыць што-н.

Ён аказаўся добрым прадказальнікам.

|| ж. прадказа́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

прадказа́нне, -я, н.

1. гл. прадказаць.

2. Тое, што прадказана.

Збылося п.

прадказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

Наперад сказаць, што будзе, што павінна адбыцца.

Правільна п. надвор’е.

|| незак. прадка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прадказа́нне, -я, н.

прадме́сце, -я, мн. -і, -яў, н.

Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.

прадме́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява; рэч.

Адушаўлёны п.

Прадметы хатняга ўжытку.

2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

П. гаворкі.

П. даследавання.

3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.

Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прым. прадме́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

П. паказальнік (у кнігах). Прадметная агітацыя (наглядная).

прадме́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Настаўнік, спецыяліст па якім-н. вучэбным прадмеце.

Аб’яднанні прадметнікаў.

прадмо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

Уводны артыкул да якога-н. твора.

П. да манаграфіі.

прадо́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Бяздонне, прорва.

П. ў гарах.

прадо́ўжыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Падоўжыцца, працягнуцца.

Яго жыццё прадоўжыцца ў дзецях і ўнуках.

|| незак. прадаўжа́цца, -а́ецца.

|| наз. прадаўжэ́нне, -я, н.