Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку.

П. за горад.

Вячэрняя п.

|| прым. прагу́лачны, -ая, -ае.

Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).

прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прагуляць.

2. каго (што). Вадзіць, гуляючы (разм.).

П. сабаку.

прагу́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які прагуляў, не з’явіўся на работу без уважлівай прычыны.

Злосны п.

|| ж. прагу́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

прагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Пахадзіць гуляючы.

П. па прысадах.

|| незак. прагу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Правесці некаторы час у гулянні (у 1—3, 5 і 7 знач.)

П. гадзіну на свежым паветры.

Паўдня прагулялі ў шашкі.

2. што. З-за гульні прапусціць што-н., пазбавіцца чаго-н. (разм.).

П. вячэру.

3. што і без дап. Не з’явіцца на работу, зрабіць прагул.

П. заняткі.

4. што. Патраціць на гулянне, п’янства (разм.).

П. многа грошай.

5. каго-што. Пацярпець паражэнне ў гульні або прайграць каго-, што-н.

П. шахматную партыю.

|| незак. прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прагумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што.

Насыціць гумавай сумессю.

П. тканіну.

Прагумаваць плашч.

|| незак. прагумо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

прагусці́ гл. гусці.

прагуча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

1. Раздацца (пра які-н. гук).

Прагучаў стрэл.

2. Праявіцца, выявіцца (у гуку, голасе і пад.).

У яго голасе прагучала іронія.

прадава́цца гл. прадацца, прадаць.

прадава́ць гл. прадаць.