Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праграва́цца гл. прагрэцца.

праграва́ць гл. прагрэць.

прагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. План дзейнасці, работ і пад.

П. развіцця прамысловасці.

Сацыяльная п.

2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.

П. навуковай канферэнцыі.

3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.

П. па хіміі.

4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.

П. тэлеперадач.

5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).

|| прым. прагра́мны, -ая, -ае (да 2, 3 і 5 знач.).

праграмава́нне, -я, н. (спец.).

1. гл. праграмаваць.

2. Раздзел прыкладной матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, які распрацоўвае метады складання праграм.

праграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны; незак., што (спец.).

Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ.

|| зак. запраграмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -ва́ны.

|| наз. праграмава́нне, -я, н.

праграмі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па праграмаванні.

|| ж. праграмі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

прагруката́ць гл. грукатаць.

прагрукаце́ць гл. грукацець.

прагры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; прагры́з, -зла; -зі; -зены; зак., што.

Грызучы, зрабіць дзірку ў чым-н.

Мыш прагрызла дзірку.

|| незак. прагрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прагрыме́ць гл. грымець.