Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., што.

Сілай цяжару зрабіць выгіб у чым-н.

П. металічны прут.

|| незак. прагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прагі́б, -у, м., прагіна́нне, -я, н. і прагіба́нне, -я, н.

пра́гны, -ая, -ае.

1. Які моцна хоча, прагне чаго-н.

П. да грошай.

Прагна (прысл.) слухаць (перан.). П. да ведаў.

2. Які выказвае прагнасць (у 1 знач.).

Прагныя вочы.

3. Скупы, жадлівы.

П. чалавек.

праго́льваць гл. прагаліць.

праго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

3. Рыжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спец.).

|| прым. праго́нны, -ая, -ае.

праго́ны, -аў (гіст.).

Плата за праезд на паштовых конях ці аплата праезду па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў.

|| прым. праго́нны, -ая, -ае.

Прагонныя грошы.

праго́рклы, -ая, -ае.

Які стаў горкім на смак у выніку псавання.

П. тлушч.

|| наз. праго́ркласць, -і, ж.

праго́ркнуць гл. горкнуць.

праго́ртваць гл. прагарнуць.

праграба́ць гл. прагрэбці.

праграва́нне гл. прагрэцца.