Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прагада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Памыліўшыся ў разліках, меркаваннях, аказацца ў нявыгадным становішчы.

Я тут нічога не прагадаў.

|| незак. прага́дваць, -аю, -аеш, -ае.

прага́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і прагаліна.

прагалада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Адчуць голад, захацець есці.

За дзень прагаладаўся.

прагалада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Прабыць які-н. час галадаючы, без ежы.

Давялося дзень п.

прагаласава́ць гл. галасаваць.

прага́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Месца, не запоўненае тым, што знаходзіцца вакол яго (напр., невялікая палянка ў лесе, светлая пляма на хмарным небе і пад.).

|| памянш. прага́лінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

прагалі́ць, -алю́, -о́ліш, -о́ліць; -о́лены; зак., што.

Выгаліць палоску паміж валасамі, прабрыць.

|| незак. праго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прагандлява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

Панесці страты або разарыцца ад няўдалага гандлю.

прагандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.

1. што. Гандлюючы, панесці страты ў якім-н. памеры.

П. чатырыста рублёў.

2. чым і без дап. Правесці які-н. час, гандлюючы чым-н.

Прагандляваў увесь дзень.

праганя́ць гл. прагнаць.