Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

право́рваць гл. праараць.

право́шчваць гл. правашчыць.

праву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Вузкая вуліца паміж дамамі.

|| прым. праву́лачны, -ая, -ае.

правучы́цца, -учу́ся, -ўчышся, -ўчыцца; зак.

Правесці які-н. час за вучэннем.

Правучыўся шэсць гадоў.

правучы́ць, -учу́, -ўчыш, -ўчыць; -ўчаны; зак.

1. каго (што). Пакараць для постраху.

П. дурасліўца.

2. што. Правесці які-н. час, вучачы што-н.

П. урокі ўвесь вечар.

|| незак. праву́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

пра́вы¹, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з’яўляецца процілеглым леваму.

Правая рука (таксама перан.: галоўны памочнік). П. бераг ракі.

2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу.

Чалавек правых поглядаў.

пра́вы², -ая, -ае.

1. Справядлівы, праўдзівы.

Наша справа правая.

2. Не вінаваты, які не парушае законы.

Суд прызнаў яго правым.

3. часцей кар. ф. (праў, пра́ва). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць, дзейнічае.

Ён тут абсалютна праў.

правэ́ндзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Зрабіцца вэнджаным.

Шынка правэндзілася.

|| незак. правэ́нджвацца, -аецца.

правэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Зрабіць вэнджаным.

П. шынку.

2. Падвергнуць вэнджанню на працягу якога-н. часу.

|| незак. правэ́нджваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

правядзе́нне гл. правесці.