Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

за́зубень, -бня, мн. -бні, -бняў, м. (спец.).

Выступ, зуб на якім-н. інструменце, прыладзе, дэталі машыны.

|| прым. за́зубенны, -ая, -ае.

зазубры́ць гл. зубрыць.

зазыва́ць гл. зазваць.

зазыўны́, -а́я, -о́е.

Які зазывае, гучыць як заклік.

Зазыўныя гукі трубы.

зазява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

Загледзецца па баках і не ўбачыць чаго-н. іншага.

З. на вітрыны.

зазямлі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зе́мліцца; зак. (спец.).

Злучыцца з зямлёй (пра электрычны ланцуг).

|| незак. зазямля́цца, -я́ецца.

зазямлі́ць, -зямлю́, -зе́мліш, -зе́мліць; -зе́млены; зак., што (спец.).

Злучыць (электрычны ланцуг) з зямлёй.

З. антэну.

|| незак. зазямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. зазямле́нне, -я, н.

заі́грываць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. зайграць¹.

2. з кім. Жартаўліва какетнічаць, заляцацца да каго-н. (разм.).

З. з дзяўчатамі.

3. перан., з кім. Паддобрывацца да каго-н., каб выклікаць да сябе прыхільнасць (разм.).

Дыктатар заігрывае з народам.

заі́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -іцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -аў.

Той, хто заікаецца (у 1 знач.).

заіка́нне, -я, н.

1. гл. заікацца.

2. Загана ў маўленні — паўтарэнне адных і тых жа гукаў, складоў з-за сутаргавых скарачэнняў мышцаў гартані.