Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

правія́нт, -у, М -нце, м. (уст.).

Прадукты для арміі.

|| прым. правія́нцкі, -ая, -ае.

право́браз, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Тое, што з’яўляецца ўзорам для чаго-н.

П. будучага горада.

2. Асоба, якая з’явілася асновай для стварэння літаратурнага персанажа; прататып.

право́д гл. правесці.

право́дзіны гл. правесці.

право́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. гл. правесці.

2. што. Быць правадніком² (у 1 знач.) чаго-н.

Метал добра праводзіць электрычнасць.

право́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. правесці.

2. мн. -і, -дак. Сетка правадоў для перадачы току нізкага напружання.

Электрычная п.

право́днасць, -і, ж. (спец.).

Здольнасць прапускаць праз сябе электрычны ток, цяпло, гук і пад.

П. металаў.

право́з гл. правезці.

право́зіць гл. правезці.

право́рванне гл. праараць.