Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бельведэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

Палац з бельведэрам.

бельгі́йцы, -аў, адз. бельгі́ец, -гійца, м.

Асноўнае насельніцтва Бельгіі.

|| ж. бельгі́йка, -і, ДМ -гійцы, мн. -і, -гі́ек.

|| прым. бельгі́йскі, -ая, -ае.

бельэта́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Другі паверх у дамах-асабняках.

2. Ярус у тэатры непасрэдна над партэрам або амфітэатрам.

|| прым. бельэта́жны, -ая, -ае.

беляшы́, -о́ў, адз. бяля́ш, беляша́, м.

Невялікія круглыя піражкі з мясной начынкай.

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

бенедыкці́н, -у, м.

Адзін з гатункаў французскага лікёру.

бенефі́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

|| прым. бенефі́сны, -ая, -ае.

бенефіцыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, на карысць якога даецца бенефіс.

|| ж. бенефіцыя́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

бензаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну і іншага вадкага паліва.

|| прым. бензаво́зны, -ая, -ае.

бензазапра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльная аўтацыстэрна, абсталяваная для запраўкі аўтамашын, самалётаў, танкаў.