Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́мста, -ы, ДМ -сце, ж.

Адплата за прычыненае зло, жаданне адпомсціць.

Прага помсты.

по́мсціць, -мшчу, -мсціш, -мсціць; незак., каму.

Чыніць помсту каму-н.

П. ворагу.

|| зак. адпо́мсціць, -мшчу, -мсціш, -мсціць; -мшчаны.

по́наж гл. панажы.

по́начы, прысл.

Ноччу.

Хадзіць п.

по́ні, нескл., м.

Конь штучна выведзенай нізкарослай пароды.

Катацца на п.

по́нча нескл., н.

Кароткі суцэльны плашч з прамавугольнага кавалка тканіны або вязаны, які надзяваецца цераз галаву.

по́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Круглы, смажаны ў тлушчы піражок.

|| прым. по́нчыкавы, -ая, -ае.

поп¹, папа́, мн. папы́, папо́ў, м. (разм.).

Праваслаўны святар.

|| прым. папо́ўскі, -ая, -ае.

поп², папа́, м.

У гульні ў гарадкі: вертыкальна пастаўлены гарадок.

На папа (разм.) — вертыкальна.

Паставіць бочку на папа.

по́пел, -у, м.

Пылападобная шэрая маса, якая застаецца ад згарання чаго-н.

Выбіць п. з люлькі.

Ператварыцца ў п.

|| прым. по́пельны, -ая, -ае.

П. колер (светла-шэры).