Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трохрадко́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Страфа з трох радкоў; тэрцэт.

трохра́дны, -ая, -ае.

1. З трыма радамі клавішаў (пра гармонік).

2. Размешчаны трыма радамі, у тры рады.

Трохраднае шво.

3. Прызначаны для высеву насення трыма радамі.

Трохрадная сеялка.

трохразо́вы, -ая, -ае.

Які паўтараецца тры разы.

Т. напамін.

трохрублёвы, -ая, -ае.

1. Вартасцю ў тры рублі.

2. Коштам у тры рублі.

трохсеры́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з трох серый.

Т. фільм.

трохскладо́вы, -ая, -ае.

Які ў сваёй структуры мае тры склады.

Трохскладовае слова.

трохсотгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. трохсотгоддзе.

2. Які праіснаваў трыста гадоў.

трохсотго́ддзе, -я, н.

1. Прамежак часу тэрмінам у трыста гадоў.

2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося трыста гадоў таму назад.

|| прым. трохсотгадо́вы, -ая, -ае.

трохсо́ты гл. трыста.

трохство́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Трохствольная паляўнічая стрэльба.