Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грузне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Рабіцца больш цяжкім, грузным.

|| зак. пагрузне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

гру́знуць, -ну, -неш, -не; груз, гру́зла; -ні; незак.

Тое, што і гразнуць.

|| зак. загру́знуць, -ну, -неш, -не; загру́з, -зла; -ні.

гру́зны, -ая, -ае.

1. 3 вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

Грузная фігура.

Грузна (прысл.) сесці на лаву.

2. Цяжка нагружаны.

Г. цягнік.

|| наз. гру́знасць, -і, ж.

гру́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы на пагрузцы або разгрузцы чаго-н.

|| ж. гру́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. гру́зчыцкі, -ая, -ае.

грук, -у, м. (разм.).

1. Тое, што і грукат.

2. выкл., у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясловаў грукаць і грукнуць.

Калёсы грук ды грук па бруку.

Ні стуку ні груку (разм.) — ціха, без шуму.

гру́кат, -у, М -каце, м.

Моцны, раскацісты шум.

груката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

Стукаць, грымець, грукаць.

|| зак. прагруката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́.

|| наз. груката́нне, -я, н.

грукатлі́вы, -ая, -ае.

Які стварае грукат; шумны.

Г. вадаспад.

грукатня́, -і́, ж. (разм.).

Тое, што і грукат.

грукаце́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -каці́; незак. (разм.).

Тое, што і грукатаць.

|| зак. прагрукаце́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -каці́.