Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грог, -у, м.

Гарачы напітак з гарэлкі, рому або каньяку, змяшаны з вадой і цукрам.

|| прым. гро́гавы, -ая, -ае.

гро́зны, -ая, -ае.

1. Суровы, жорсткі.

Г. начальнік.

2. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны.

Грознае пісьмо.

Грозная зброя.

3. Велічны і страшны (высок.).

Грозная сіла.

Г. час.

|| наз. гро́знасць, -і, ж.

гро́зьба, -ы, мн. -ы, грозьб і -аў, ж. (разм.).

Запалохванне, пагроза.

Ні просьбаю, ні грозьбаю (прымаўка).

гром, -у, мн. грамы́, -о́ў, м.

1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

Раскаты грому.

Як г. з яснага неба (перан.: раптоўна, нечакана).

2. перан., чаго або які. Моцны гул, грукат.

Г. апладысментаў.

|| прым. грамавы́, -а́я, -о́е.

Г. удар.

громаадво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і маланкаадвод.

|| прым. громаадво́дны, -ая, -ае.

громападо́бны, -ая, -ае.

Вельмі гучны, падобны на гукі грому.

Г. крык.

гро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая колькасць пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

Г. рабіны.

|| прым. гро́нкавы, -ая, -ае.

грос, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка падліку, роўная 144 прадметам.

Г. гузікаў.

гросма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м.

Вышэйшае спартыўнае званне шахматнага ці шашачнага майстра.

|| прым. гросма́йстарскі, -ая, -ае.

грот¹, -а, М гро́це, мн. -ы, -аў, м.

Штучная або прыродная пячора.

Штучны г.