Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пла́ўкі¹, -ая, -ае.

Здольны лёгка плавіцца.

Плаўкія металы.

|| наз. пла́ўкасць, -і, ж.

пла́ўкі², пла́вак.

Кароткія мужчынскія трусы для плавання, якія шчыльна аблягаюць цела.

плаўко́вы гл. плавок.

плаўле́нне гл. плавіць.

пла́ўлены, -ая, -ае.

Атрыманы шляхам плаўлення.

Плаўлены сыр (гатунак мяккага сыру).

пла́ўні, -яў.

Парослыя водалюбівай расліннасцю нізкія берагі рэк і астраўкі, якія затапляюцца вясной.

Прырэчныя п.

|| прым. пла́ўневы, -ая, -ае.

плаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Орган руху ў рыб і водных жывёл.

|| прым. плаўніко́вы, -ая, -ае.

пла́ўны, -ая, -ае.

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

Плаўная паходка.

П. танец.

Плаўна (прысл.) чытаць.

Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. пла́ўнасць, -і, ж.

плафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай, мазаікай.

2. Род абажура для электрычнай лямпы, звычайна на столі або на сцяне.

|| прым. плафо́нны, -ая, -ае.

пла́ха, -і, ДМ пла́се, мн. -і, плах, ж.

1. Кавалак расколатага ўздоўж бервяна.

2. Калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне.

Класці галаву на плаху (таксама перан.).