Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піццё, -я́, н.

1. гл. піць.

2. Тое, што п’юць, напітак.

Салодкае п.

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце́, п’юць; піў, піла́, -ло́; пі; пі́ты; незак.

1. што і без дап. Глытаць вадкасць.

П. каву.

Хочацца п.

2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.

П. за чыё-н. здароўе.

Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).

3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.

Муж не п’е і не курыць.

П. без просыпу.

Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.

|| зак. вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).

|| наз. піццё, -я́, н. і пітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).

піцэ́рыя, -і, мн. -і, -ый і -ы́й, ж.

Установа грамадскага харчавання, якая спецыялізуецца на гатаванні розных відаў піц.

пішча́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Старадаўняя пушка ці вялікае цяжкае ружжо, якое зараджалася цераз ствол.

|| прым. пішча́льны, -ая, -ае.

пішча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

Рабіць піск; гаварыць пісклівым голасам.

Пішчалі птушаняты.

|| аднакр. пі́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і пі́скнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

пі́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

П. габоя.

3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спец.).

піяла́, -ы́, мн. -ы́, пія́л, ж.

Круглая невысокая пасудзіна без ручак для піцця, вузкая знізу і шырокая ўверсе (выкарыстоўваецца ў многіх культурах для чаю, інш. напіткаў).

П. кумысу.

пія́на (спец.).

1. нескл., н. Няпоўная сіла музычнага гуку.

Мяккае п.

2. прысл. Ціха, у няўпоўную сілу музычнага гуку; проціл. фортэ.

Іграць п.

піяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.

2. перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).

Піянеры генетыкі.

3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.

|| ж. піяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 і 3 знач.).

|| прым. піяне́рскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

піянерважа́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны.

|| ж. піянерважа́тая, -ай, мн. -ыя, -ых.