Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піке́², нескл., н. (спец.).

Тое, што і пікіраванне.

Самалёт выйшаў з п.

піке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Невялікі вартаўнічы атрад, пост.

Пост-п.

ДАІ.

2. Група асоб, якая стаіць дзе-н. з мэтай дэманстрацыі грамадскага пратэсту, выражэння якіх-н. патрабаванняў.

П. забастоўшчыкаў.

Пікеты каля будынка парламента.

|| прым. піке́тны, -ая, -ае.

пікетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Выстаўляць пікеты (у 2 знач.).

П. міністэрскі будынак.

піке́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік пікета (у 2 знач.).

|| ж. піке́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

пі́кі, -аў, адз. пі́ка, -і, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі.

|| прым. піко́вы, -ая, -ае.

Піковая дама.

пікі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак., з кім (кніжн.).

Абменьвацца з’едлівымі, колкімі заўвагамі.

|| наз. пікіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і пікі́раванне, -я, н.

пікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

|| наз. пікі́раванне, -я, н.

пікіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Пікіруючы бамбардзіроўшчык.

пікні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Загарадная прагулка кампаніяй з закускай на свежым паветры.

|| прым. пікніко́вы, -ая, -ае.

пі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Выдаць кароткі гук, піск.

Жаласна п.

2. Зрабіць спробу сказаць што-н., запярэчыць чаму-н.

Не смець п.!

Толькі пікні (пагроза).