Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

піваварэ́нне, я, н.

Прамысловы выраб піва.

|| прым. півава́рны, -ая, -ае.

П. завод.

піво́ня, -і, мн. -і, -во́нь, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства люцікавых з вялікімі чырвонымі, ружовымі ці белымі кветкамі.

|| прым. піво́невы, -ая, -ае.

пі́галіца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж. (разм.).

Пра маленькага, шчуплага чалавека, пераважна жанчыну.

пігме́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Чалавек, які належыць да аднаго з нізкарослых плямён Афрыкі або Азіі, а таксама (перан.) увогуле пра чалавека малога росту.

2. перан. Пра нікчэмнага, абмежаванага чалавека.

пігме́нт, -у, М -нце, м. (спец.).

1. Рэчыва ў арганізме чалавека, жывёл і раслін, якое надае афарбоўку скуры, валасам, кветкам і лісцю.

2. Хімічны парашковы фарбавальнік.

|| прым. пігме́нтны, -ая, -ае і пігме́нтавы, -ая, -ае.

пігментава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́е; -тава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Афарбаваць (афарбоўваць) тканкі арганізма пігментам.

пігмента́цыя, -і, ж. (спец.).

Афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту.

П. вока.

піетэ́т, -у, Мэ́це, м. (кніжн.).

Глыбокая павага, пачцівыя адносіны да каго-, чаго-н.

Да яго ўсе адносіліся з піетэтам.

піжа́ма, -ы, мн. -ы, -жа́м, ж.

Хатні або спальны касцюм, які складаецца з курткі і штаноў вольнага крою.

Лёгкая п.

|| прым. піжа́мны, -ая, -ае.

піжо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Фарсісты малады чалавек, заняты сваёй знешнасцю; франт.

|| ж. піжо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. піжо́нскі, -ая, -ае.