Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

першакрыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Першая асноўная крыніца якіх-н. звестак.

Летапісы — дакументальныя першакрыніцы гісторыі.

першаку́рснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Студэнт, навучэнец першага курса.

|| ж. першаку́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Першама́й, -я, м. (з вялікай літары).

Першае мая — дзень працы.

|| прым. першама́йскі, -ая, -ае.

П. парад.

першапачатко́вы, -ая, -ае.

1. Самы першы, які папярэднічае ўсяму астатняму.

П. план падарожжа.

2. Які з’яўляецца пачаткам, першай ступенню чаго-н.

П. перыяд хваробы.

Першапачатковае накапленне капіталу.

|| наз. першапачатко́васць, -і, ж.

першапрычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж. (кніжн.).

Асноўная, зыходная прычына чаго-н.

першара́дны, -ая, -ае.

Асноўны, найважнейшы.

Першарадныя задачы навукі.

|| наз. першара́днасць, -і, ж.

першаразра́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен першага разраду.

|| ж. першаразра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

першаразра́дны, -ая, -ае.

Які належыць да першага разраду, лепшы, першакласны.

Першаразраднае атэлье.

першаро́дны, -ая, -ае.

1. Які нарадзіўся першым, самы першы (уст.).

П. сын.

2. перан. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты, першапачатковы (кніжн.).

Першародная прыгажосць.

пе́ршасны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н., першапачатковы.

Першасная абмотка трансфарматара.

Першаснае значэне слова.

|| наз. пе́ршаснасць, -і, ж.