перацягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.
1. каго-што. Цягнучы, перамясціць.
П. канапу ў другі пакой.
2. перан., каго (што). Пераманіць, прымусіць перайсці ці пераехаць куды-н. (разм.).
П. на свой бок.
П. сябра да сябе на працу.
3. што. Нацягнуць нанава.
П. шыны на колах.
4. каго-што. Туга сцягнуць.
П. талію поясам.
5. каго-што. Аказацца па вазе цяжэйшым за што-н.
Адна шаля перацягнула другую.
6. каго (што). Пра спаборніцтва, у якім праціўнікі цягнуць што-н. у розныя бакі: аказацца мацнейшым за каго-н.
Хто каго перацягне?
7. што. Перарабіць, перашыць (скураны абутак; спец.).
П. боты.
|| незак. пераця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераця́гванне, -я, н. (да 1, 3—6 знач.) і пераця́жка, -і, ДМ -жцы (да 3, 4 і 7 знач.).
перацярпе́ць, -цярплю́, -це́рпіш, -це́рпіць; -цярпі́; зак.
1. што. Перанесці; выцерпець многае; церпячы, пераадолець што-н.
П. усе нягоды.
П. спакусу.
2. чаго і без дап. Зазнаць шмат пакут, гора і пад.
Колькі ён перацярпеў за свой век!
перачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што і без дап.
Прабыць дзе-н., у якіх-н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго-н. або пакуль хто-н. закончыць што-н.
П. дождж.
Усіх не перачакаеш.
П. паўгадзіны.
перачапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).
Дакрануцца па чарзе да многага, многіх.
П. усё на стале.
перачарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рчаны; зак., што.
1. Начарціць нанава.
П. план будынка.
2. Зняць копію з якога-н. чарцяжа.
П. план на кальку.
|| незак. перачэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перачэ́рчванне,-я, н.
перачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны і -чэ́саны; зак.
1. што. Расчасаць для прыгатавання пражы ўсё, многае.
П. увесь лён.
2. што. Расчасаць пачэсанае яшчэ раз.
П. кудзелю.
3. каго-што. Прычасаць нанава.
П. валасы.
|| незак. перачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).
перачаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чашы́; -часа́ны і -чэ́саны; зак., што.
1. Абчасаць, пачасаць усё, многае.
П. усё бярвенне.
2. Абчасаць нанава.
П. дошку.
|| незак. перачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
пе́рачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.
Пасудзіна для молатага перцу.
перачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; зак., што.
1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.
Многае перачула ад людзей.
2. Адчуць, зведаць усё, многае.
Давялося многае перажыць, п.
перачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
1. Прачытаць нанава.
П.
Кузьму Чорнага.
2. Прачытаць многа чаго-н.
П. усе газеты.
|| незак. перачы́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).