Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перасо́льванне гл. перасаліць.

перасо́льваць гл. перасаліць.

перасо́рціца, ы, ж. (спец.).

Перавод тавараў з аднаго сорту ў другі.

перасо́ўванне гл. перасунуць.

перасо́ўвацца гл. перасунуцца.

перасо́ўваць гл. перасунуць.

перасо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

1. гл. перасунуць.

2. мн. -і, -со́вак. Перасовачная культурна-асветная ўстанова.

Бібліятэка-п.

перасо́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і перасовачны.

перасо́хлы, -ая, -ае.

1. Празмерна сухі.

Перасохлае сена.

Перасохлыя губы.

2. Які стаў бязводным.

Перасохлая рачулка.

|| наз. перасо́хласць, -і, ж.

перасо́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -со́х, -хла; зак.

1. Стаць сушэйшым, чым трэба, або зусім сухім.

Сена перасохла.

Губы перасохлі.

У горле перасохла (безас.).

2. Стаць бязводным, зусім абмялець.

Калодзеж перасох.

|| незак. перасыха́ць, -а́е; наз. перасыха́нне, -я, н.