трэцяра́дны, -ая, -ае.
Малаістотны, малазначны; пасрэдны.
трэ́шчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.
1. Шчыліна, вузкае паглыбленне на паверхні.
Сцяна дала трэшчыну.
2. перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім-н.
У іх адносінах утварылася т.