перакуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
Пакусаць, скусаць (многіх, у многіх месцах).
Сабака перакусаў многіх прахожых.
перакусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак.
1. што. Кусаючы, раздзяліць.
П. саломінку.
2. чаго і без дап. З’есці чаго-н. нямнога, паесці збольшага; закусіць.
П. перад адыходам.
|| незак. пераку́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. пераку́сванне, -я, н. і пераку́ска, -і, ДМ -ку́сцы, ж. (да 2 знач.).
пераку́ска, -і, ДМ -ку́сцы, ж.
1. гл. перакусіць.
2. мн. -і, -сак. Ежа, якой перакусваюць.
пералаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак., каго (што).
Злавіць усіх, многіх.
П. уцекачоў.
пералажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак., каго-што.
Тое, што і перакласці (у 1—4 знач.).
|| наз. пералажэ́нне, -я, н.
перала́зіць¹ гл. пералезці.
перала́зіць², -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць; зак. (разм.).
Лазячы, пабыць усюды.
П. усе куткі.
пералама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.
1. Паламацца напалам.
Палка пераламалася.
2. Паламацца — пра ўсё, многае.
Крэслы пераламаліся.
|| незак. перало́млівацца, -аецца (да 1 знач.) і перало́мвацца, -аецца (да 1 знач.).
пералама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі; -лама́ны; зак.
1. што. Зламаць напалам, на часткі.
П. палку.
2. што. Паламаць усё, многае.
Вецер пераламаў усе дрэвы.
3. перан., каго-што. Перамяніць чый-н. характар, звычкі, паводзіны, прымусіць стаць іншым.
Гэтага чалавека цяжка п.
П. свой характар.
|| незак. перало́мліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.) і перало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).
пераламле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Тое, што і праламленне.