перакале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (разм.).
Пакалечыць усіх, многіх або ўсё, многае.
Вайна перакалечыла людзей.
перакало́ць¹, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак., што.
Раскалоць усё, многае.
П. усе дровы.
|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае.
перакало́ць², -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі; -ко́латы; зак.
1. што. Прыкалоць іначай або ў іншым месцы.
П. значок.
2. каго. Закалоць усіх, многіх.
П. свіней.
|| незак. перако́лваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
перакана́льны, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і пераканаўчы.
|| наз. перакана́льнасць, -і, ж.
перакана́насць, -і, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.
Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.
перакана́нне, -я, н.
1. гл. пераканаць.
2. мн. -і, -яў. Цвёрды, непахісны погляд на што-н., упэўненасць.
Адстойваць свае перакананні.
перакана́ны, -ая, -ае.
1. Цвёрда ўпэўнены ў чым-н., які выражае ўпэўненасць.
П. ў сваёй праваце.
Гаварыць перакананым тонам.
Пераканана (прысл.) сцвярджаць.
2. Непахісны ў сваіх поглядах.
П. матэрыяліст.
перакана́ўчы, -ая, -ае.
Які прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.; пранікнуты сілай перакананасці.
П. факт.
|| наз. перакана́ўчасць, -і, ж.
перакана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., у чым і з дадан.
Упэўніцца ў чым-н., паверыць у што-н.
П. ў неабгрунтаванасці падазрэнняў.
Я пераканаўся, што па-другому тут не зробіш.
|| незак. перако́нвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
перакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго (што).
1. і з дадан. Прымусіць паверыць чаму-н., упэўніць у чым-н.
Яго словы пераканалі нас.
Ён пераканаў, што трэба рабіць менавіта так.
2. з інф. або злуч. «каб». Угаворамі схіліць да чаго-н., прымусіць зрабіць што-н.
П. каго-н. застацца.
Трэба п. яго, каб ехаў сёння.
|| незак. перако́нваць, -аю, -аеш, -ае; наз. перако́нванне, -я, н.
|| наз. перакана́нне, -я, н.