Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загусце́ць гл. гусцець.

загусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак., што (разм.).

Зрабіць густым ці занадта густым.

З. цеста.

З. фарбу.

|| незак. загушча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

загуча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Пачаць гучаць.

загу́шкаць¹, -аю, -аеш, -ае; зак., каго.

Гушкаючы, усыпіць.

З. дзіця.

загу́шкаць², -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць гушкаць.

зад, -а, М -дзе, мн. зады́, -о́ў, м.

1. Задняя частка чаго-н.; проціл. перад.

З. матацыкла занесла на павароце.

2. Задняя частка тулава, таз.

Тоўсты з.

Даць каму-н. пад з. (таксама перан.: груба прагнаць; разм.).

3. мн. Тое, што даўно вывучана ці ўсім вядома (разм.).

Паўтараць зады.

задава́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ва́к (разм.).

Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка.

задавальне́нне, -я, н.

1. гл. задаволіць.

2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго-н.

Атрымаць поўнае з. ад работы.

Пачуццё задавальнення.

Прыняць просьбу з задавальненнем.

задавальня́цца гл. задаволіцца.

задавальня́ць гл. задаволіць.