перагні́сці і перагні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́; -ніў, -ніла́, -ло́; зак.
Згнісці (згніць) зусім.
Кроквы перагнілі.
|| незак. перагніва́ць, -а́е.
перагно́й, -ю, м.
Састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэштак згніўшых жывёльных і раслінных арганізмаў.
|| прым. перагно́йны, -ая, -ае.
перагно́йваць гл. перагнаіць.
перагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.
Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.
П. цераз падаконнік.
|| незак. перагіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
перагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак.
1. што. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.
П. ліст паперы папалам.
2. перан., што і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).
Тут вы трошкі перагнулі.
◊
Перагнуць палку (разм., неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.
|| незак. перагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перагіба́нне, -я, н. (паводле дзеясл. перагібаць).
пераго́н, -у, м.
1. гл. перагнаць.
2. мн. -ы, -аў. Участак чыгункі паміж дзвюма станцыямі.
|| прым. пераго́нны, -ая, -ае.
пераго́н², -у, м.
Малако, абястлушчанае на сепаратары.
пераго́нка гл. перагнаць.
пераго́нны гл. перагнаць, перагон¹.
пераго́ртваць гл. перагарнуць і перагартаць.