Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трэнажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для трэнажу, трэніроўкі.

|| прым. трэнажо́рны, -ая, -ае.

трэнд, -у, мн. -ы, -аў, м.

Заўважны напрамак, галоўная тэндэнцыя ў развіцці чаго-н.

Сусветны т.

Быць у трэндзе.

трэ́нер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

Т. валейбольнай каманды.

Т. па дзюдо.

|| ж. трэ́нерка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. трэ́нерскі, -ая, -ае.

трэ́нзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Металічныя цуглі, пры дапамозе якіх кіруюць канём, а таксама ланцужок для ўтрымання муштука ў роце каня.

|| прым. трэ́нзельны, -ая, -ае.

трэ́нінг, -у, м.

Сістэма, рэжым спартыўных трэніровак.

трэнірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. каго-што. Навучаючы каго-н., праводзіць сістэматычныя практыкаванні.

Т. хакеістаў.

2. што. Пастаяннай сістэматычнай работай, практыкаваннямі развіваць, умацоўваць што-н.

Т. памяць.

|| зак. натрэнірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| звар. трэнірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. натрэнірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. трэніро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

трэніро́вачны, -ая, -ае.

Прызначаны для трэніроўкі.

Т. касцюм.

Трэніровачная пляцоўка.

трэніро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. трэніраваць.

2. Вучэбныя заняткі, практыкаванні з мэтай удасканалення навыкаў, уменняў.

трэ́нне, -я, н.

1. Рух прадмета па паверхні другога прадмета.

Дэталі знасіліся ад трэння.

2. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога.

3. перан., мн. -ні, -няў. Спрэчкі, сутыкненні, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу справы.

трэпанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) трэпанацыю.

Т. чэрап.