эпі́чны, -ая, -ае.
1. гл. эпас.
2. перан. Поўны велічы і гераізму (кніжн.).
Эпічныя падзеі народнай гісторыі.
3. Велічна-спакойны; без эмоцый.
Эпічная манера выкладання.
|| наз. эпі́чнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
эпо́ха, -і, ДМ эпо́се, мн. -і, эпо́х, ж.
Вялікі прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і пад., які выдзяляецца па якіх-н. характэрных падзеях, з’явах.
Геалагічныя эпохі.
Э. феадалізму.
Савецкая э.