Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трусагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Той, хто займаецца трусагадоўляй.

трусагадо́ўля, -і, ж.

Прамысловае развядзенне трусоў.

|| прым. трусагадо́ўчы, -ая, -ае.

трусама́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Трусіха, якая дае прыплод.

трусафе́рма, -ы, мн. -ы, -фе́рм і -аў, ж.

Трусагадоўчая ферма.

тру́сікі, -аў (разм.).

Тое, што і трусы.

трусі́ха, -і, ДМ трусі́се, мн. -і, -сі́х, ж.

Самка труса.

тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).

1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.

2. што. Растрасаць што-н., церушыць.

Т. сена.

3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.

Т. соль у страву.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).

5. Бегчы трушком, подбегам.

|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).

тру́ска, -і, ДМ тру́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Тое, што і трусіха.

труска́лкі, -лак, адз. труска́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тое, што і клубніцы.

У садзе спеюць т.

|| прым. труска́лачны, -ая, -ае.

Трускалачнае варэнне.

трусы́, -о́ў.

Спартыўныя кароткія штаны, а таксама прадмет мужчынскай ці жаночай бялізны.