Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

го́рна-абагача́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да здабычы каштоўных мінералаў з руды.

Г. камбінат.

го́рны¹, -ая, -ае.

1. гл. гара.

2. Які здабываецца з нетраў зямлі.

Горныя пароды.

3. Які адносіцца да распрацоўкі зямных нетраў.

Г. камбайн.

Горныя работы.

го́рны², -ая, -ае (разм.).

Поўны гора; гаротны.

Г. сум твой сэрцам чую.

Горна (безас.; у знач. вык.) на душы.

го́ршаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Рабіцца горшым, пагаршацца.

Самаадчуванне горшае.

го́рыч, -ы, ж.

1. Горкі пах, смак.

Г. палыну.

Г. у роце.

2. перан. Горкае пачуццё ад гора, крыўды, няўдачы.

Г. страты.

Г. ад незаслужанай крыўды.